Усе навіны

Бенжамен Мендзі згуляў у афіцыйным матчы ўпершыню са жніўня 2021 года

17 верасня, 17:17

Абаронца «Лар'яна» Бенжамен Мендзі сёння, 17 верасня, выйшаў на замену на 71-й хвіліне сустрэчы 5-га тура Лігі 1 супраць «Манака» (2:2).

Для 29-гадовага француза гэта быў першы афіцыйны матч пасля больш чым двухгадовага перапынку. Перад гэтым ён апошні раз згуляў 763 дні таму – 15 жніўня 2021 у матчы 1-га тура АПЛ «Тотэнхэм» – «Манчэстэр Сіці» (1:0).

Пасля гэтага гулец быў адхілены ад трэніровак і гульні за «Сіці» з-за абвінавачванняў па дзесяці эпізодах у згвалтаванні або сэксуальных дамаганнях.

У ліпені 2023-га з Мендзі былі знятыя ўсе абвінавачанні. Гэтым летам, пасля таго як у яго скончыўся тэрмін пагаднення з «Сіці», ён перайшоў у «Лар'ян» на правах вольнага агента.