Усе навіны

Мiнскае «Дынама» пасля перамогі над «Нёманам» адарвалася ад 2-га месца на 6 ачкоў

17 верасня, 20:22
1

17 верасня мінскае «Дынама» ў матчы 21-га тура чэмпіянату Беларусі перамагло «Нёман» (2:1). Падапечныя Вадзiма Скрыпчанкі замацаваліся на першым месцы ў табліцы і адарваліся ад «Нёмана» на 6 ачкоў.

У актыве «Дынама» 45 ачкоў, «Нёман» набраў 39 балаў. Пры гэтым гродзенская каманда мае гульню ў запасе.