Усе навіны

Данііл Зорын: «Калі ўвесь час выйграваць, то «Дынама» Мiнск стане чэмпіёнам. Але давайце не будзем апярэджваць падзеі»

19 верасня, 15:41

Паўабаронца мінскага «Дынама» Данііл Зорын падзяліўся меркаваннем аб чэмпіёнскай гонцы.

– Цяпер, пасля гэтай перамогі над «Нёманам», чэмпіёнства ад «Дынама» ужо сапраўды нікуды не дзенецца?

– Не стаў бы так казаць. Рана яшчэ. Усё ж такі ў нас наперадзе яшчэ дзевяць матчаў. А ў гродзенскай каманды, атрымліваецца, дзесяць. І даволі шмат ачкоў за гэты час можна набраць.

Так што ня будзем загадваць наперад. Мы проста рухаемся ад матча да матчу. І ўвесь час жадаем перамагаць. Вядома, калі ўвесь час выйграваць, то станем чэмпіёнамі. Але давайце не будзем апярэджваць падзеі, – сказаў Зорын.