Усе навіны

«Манчэстэр Юнайтэд» летам хацеў падпісаць Хаві Сіманса

19 верасня, 18:55

«Манчэстэр Юнайтэд» разглядаў варыянт з падпісаннем Хаві Сіманса летам, паведаміў інсайдар Фабрыцыа Рамана.

У пераходзе футбаліста асабіста быў зацікаўлены галоўны трэнер клуба Эрык тэн Хаг. Аднак самому гульцу спадабаўся варыянт далучыцца да праекту «ПСЖ».

У выніку, парыжане выкупілі Сіманса ў ПСВ, актываваўшы клаўсулу гульца ў памеры 6 мільёнаў еўра.

Хаві падпісаў кантракт з «ПСЖ» на 4 гады, але яго адразу адправілі ў арэнду на год у «Лейпцыг».

У мінулым сезоне Сіманс аформіў 22 галы і аддаў 12 асістаў у 48 матчах за ПСВ. У сёлетняй кампаніі на яго рахунку 3 забітыя мячы і 4 рэзультатыўныя перадачы ў 5 гульнях за «Лейпцыг».

Поўная статыстыка 20-гадовага паўабаронцы – тут.