Усе навіны

Брамнік маскоўскага «Дынама» Ляшчук пра Кудраўца: «Падпісалі і падпісалі. Што мне зараз, перажываць? З Шуніным мы не баімся канкурэнцыі»

21 верасня, 16:11

Брамнік маскоўскага «Дынама» Ігар Ляшчук падзяліўся меркаваннем аб падпісанні клубам беларускага галкіпера Андрэя Кудраўца.

Нагадаем, у жніўні расійскі клуб аб'явіў аб пераходзе Кудраўца. Пагадненне з 20‑гадовым футбалістам разлічана на пяць гадоў. Да канца сезона Кудравец будзе выступаць у БАТЭ на правах арэнды.

– Вы не задумваліся аб сыходзе з «Дынама» улетку, нягледзячы на падпісанне новага брамніка з Беларусі?

– Падпісалі і падпісалі. Што мне зараз, перажываць за тое, каго падпісваюць? Гэтае рашэнне кіраўніцтва, відаць, у іх былі на гэта пэўныя прычыны.

Лічу, што я і Антон [Шунін] – дастаткова добрыя варатары, не перажываем і не баімся канкурэнцыі. З яшчэ адным варатаром будзе цікава.

Спадзяюся, ён з добрым пачуццём гумару, і тады ў нас будзе добрая атмасфера ў варатарскім калектыве, – сказаў Ляшчук.

У цяперашнім сезоне РПЛ Ляшчук на поле не выходзіў.

Нагадаем, Кудравец – падпісант ліста за Лукашэнку.