Усе навіны

Юльян Нагельсман: «У наступным годзе на ЧЕ зборная Германіі будзе згуртаванай камандай»

22 верасня, 14:20

Юльян Нагельсман пракаментаваў сваё прызначэнне на пасаду галоўнага трэнера зборнай Германіі.

«У нашай краіне пройдзе чэмпіянат Еўропы. Гэта асаблівы турнір. Я зраблю ўсё, каб правесці добры турнір у цудоўнай краіне.

Бяруся за гэты выклік з вялікім жаданнем. Матч у Дортмундзе (перамога 2:1 над Францыяй –заўв.) быў пачаткам. У наступным годзе мы будзем згуртаванай камандай», – сказаў Нагельсман.