Усе навіны

Сямёнаў пра трансфер Хусанава ў «Ланс»: «Можа, гэта пакажа нашым футбалістам, што пераезд у топ-чэмпіянат цалкам магчымы»

22 верасня, 17:07

Абаронца «Цэнтра футбола» (Д3), экс-гулец «Энегетыка-БДУ» Аляксей Сямёнаў падзяліўся меркаваннем аб трансферы Абдукадыра Хусанава ў «Ланс».

– Я быў упэўнены, што ён з'едзе ў добры клуб. Але каб у каманду з топ-5 ліг – такіх думак не было. Рады за яго, спадзяюся, ён здолее выявіць сябе ў Францыі.

Можа, гэты трансфер пакажа нашым маладым футбалістам, што пераезд у топ-чэмпіянат цалкам магчымы. Трэба толькі старанна працаваць і не спыняцца.

Было відаць, што ён дзейнічае больш упэўнена за іншых і ў яго ёсць якасці, якія дазволяць праявіць сябе ў камандах вышэйшым узроўнем, – сказаў Сямёнаў.