Усе навіны

Дэ Хеа можа завяршыць кар'еру ў 32 гады, калі не атрымае ад «вялікага» клуба прапанову стаць першым брамнікам

22 верасня, 20:00

Былы галкіпер «Манчэстэр Юнайтэд» Давід дэ Хеа гэтым летам адхіліў некалькі прапаноў па працягу кар’еры, паведамляе The Guardian.

Па інфармацыі крыніцы, на 32-гадовага іспанца таксама выходзілі клубы з Саудаўскай Аравіі, але грошы не з’яўляюцца для яго галоўнай матывацыяй.

Адзначаецца, што дэ Хеа хоча атрымаць ад «вялікага» клуба прапанову на ролю першага нумара ў камандзе. У адваротным выпадку іспанец можа завяршыць кар’еру.

Улетку гэтага года дэ Хеа пакінуў «Манчэстэр Юнайтэд» па заканчэнні тэрміна дзеяння кантракту. Ён выступаў за англійскі клуб з 2011 года.