Усе навіны

Банучы – другі найстарэйшы палявы гулец, які дэбютаваў у Бундэслізе

23 верасня, 21:44

Італьянскі абаронца Леанарда Банучы дэбютаваў за берлінскі «Уніян» у Бундэслігі ў матчы супраць «Хофенхайма».

Гэта зрабіла яго другім найстарэйшым палявым гульцом, які дэбютаваў у чэмпіянаце Германіі – 36 гадоў 145 дзён.

Старэйшы за яго быў толькі Карстэн Лінке, які ў жніўні 2002-га дэбютаваў за «Гановер» ва ўзросце 36 гадоў 326 дзён.

Нагадаем, Банучы перайшоў у нямецкі клуб на правах свабоднага агента.