Усе навіны

Хаві ўвайшоў у топ-5 трэнераў «Барселоны», якім спатрэбілася найменш матчаў для 50 перамог у Ла Лізе

24 верасня, 15:24

Учора Хаві атрымаў сваю 50 перамогу на чале «Барселоны».

Да 81-й хвіліны «сіне-гранатавыя» саступалі «Сельце» з лікам 0:2, але дзякуючы дублю Роберта Левандоўскага і пераможнаму голу Жааў Канселу змаглі аформіць позні камбэк.

Для таго, каб дабрацца да адзнакі ў 50 перамог у якасці галоўнага трэнера «Барселоны» Хаві спатрэбілася ўсяго 70 матчаў – гэта пяты паказчык у гісторыі клуба.

Меншая колькасць гульняў спатрэбілася толькі Эрнэста Вальвердзе (69), Эленіа Эрэры (68), Пепу Гвардыёле (67) і Луісу Энрыке (63).