Усе навіны

Кірыл Сідарэнка: «Для «Славіі» матч з «Іслаччу» скончыўся ўдала. Змагаемся за медалі, а ў канцы паглядзім, што атрымаецца»

25 верасня, 20:11

Нападаючы «Славіі» Кірыл Сідарэнка падзяліўся меркаваннем аб матчы з «Іслаччу» (2:1).

– Гульня была вельмі цяжкая і прынцыповая. Змагаемся за медалі, а ў канцы паглядзім, што атрымаецца. Выйграць хацелі як мы, так і «Іслач». Для нас матч скончыўся ўдала, мы перамаглі. Цяпер будуць выходныя, прапускаем наступны тур і далей будзем рыхтавацца да «Слуцка».

– Трыбуны былі практычна цалкам запоўненыя. Ацані падтрымку балельшчыкаў.

– Пры такой падтрымцы заўсёды крута гуляць. Мазыр – футбольны горад. Футбол тут любяць. Асабліва прыемна, што трыбуны працягнулі гнаць каманду наперад нават, калі прапусцілі і «Іслач» зраўняла. Заўзятары верылі, што мы выйграем. У выніку забілі другі гол і перамаглі.

– Па выніках 22 тураў «Славія» паднялася на трэцяе месца ў турнірнай табліцы. Ці з'яўляецца мэтай на сезон заняць прызавое месца ці ўсё ж такі задачы ставяцца ад гульні да гульні?

– Гучных слоў казаць не буду. Мы ідзем ад матчу да матчу. Бліжэй да канца чэмпіянату будзем глядзець, што будзе далей, – сказаў Сідарэнка.