Усе навіны

Стадыён «Нёмана» стаў чацвёртым, дзе было забіта больш за 1000 мячоў у матчах вышэйшай лігі

26 верасня, 10:34

Футбаліст брэсцкага «Дынама» Дзяніс Кавалевіч стаў аўтарам 1000-га гола забітага на стадыёне «Нёмана». Такім чынам гродзенскі стадыён стаў чацвёртым, дзе было забіта больш за 1000 мячоў у матчах вышэйшай лігі.

Толькі на трох арэнах была забіта большая колькасць мячоў: 1306 – на АСК «Брэсцкі» (503 матчы), 1066 – на Мінскім «Трактары» (413) і 1013-на салігорскім «Будаўніку» (392).