Усе навіны

Трэнер «Уфы» Харлачоў: «Пасля адстаўкі Гурэнкi я пастараўся падняць баявы дух каманды і атмасферу ў распранальні»

27 верасня, 08:39

В.а. галоўнага трэнера «Уфы» Яўген Харлачоў лічыць, што атмасфера ў камандзе не змянілася з часоў беларускага спецыяліста Сяргея Гурэнкі.

Нагадаем, у канцы жніўня Гурэнка быў адпраўлены ў адстаўку. Пад яго кіраўніцтвам каманда правяла 8 афіцыйных матчаў, у якіх атрымала 2 перамогі, 3 разы згуляла ўнічыю і зведала 3 паражэнні. Каманда займала 9-е месца з 10 каманд.

Цяпер пасля 11 гульняў «Уфа» займае пятае месца і адстае ад лідзіруючага «Краснадара-2» на чатыры ачкі.

– Пасля вашага прызначэння выконваючым абавязкі галоўнага трэнера ў вас серыя з перамог. У чым сакрэт?

– Ды ні ў чым. Проста калі ў мяне з'явіліся паўнамоцтвы галоўнага трэнера, я пастараўся падняць неяк баявы дух каманды і атмасферу ў распранальні. Размаўляў з хлопцамі, што яны могуць. Проста нешта не выходзіць. Папрасіў іх аб'яднацца. І толькі дзякуючы іх намаганням усё атрымліваецца. І гэтая атмасфера каштуе дарагога. Яны самі ўсё зляпілі.

– Вы сказалі, што спрабавалі прыўзняць атмасферу ў распранальні. Пры Гурэнку было нешта ня тое?

- Усё было тое ж самае, не было перамог. Нешта не атрымлівалася. Бывае, калі ў механізме нейкая шрубка выпадае. Нешта прабуксоўвала ў нашым механізме, але бывае так. Усе ўсё быццам правільна робяць, працуюць. Працуюць на трэніроўках, а ў гульні не можам ачкі набіраць і забіваць. Натуральна, пачынаеш нервавацца.

Пастараліся супакоіць гульцоў і сказаць, што яны ўмелыя і навучаныя футбалісты, змяніць крыху псіхалогію. Зрабіць так, каб яны раззлаваліся. І яны здолелі перавярнуць сітуацыю. Засталося схапіць гэтую птушку ўдачы за хвост і не адпускаць яе.

– Вы размаўлялі з Гурэнкам пасля яго адстаўкі?

– Гэта застанецца паміж намі. Хай будзе наш сакрэт, – сказаў Харлачоў.