Усе навіны

«МЮ» забараніў Санча карыстацца ўсімі памяшканнямі першай каманды на базе

27 верасня, 09:24

Вінгер «Манчэстэр Юнайтэд» Джэйдан Санча цалкам адхілены ад першай каманды, паведамляе Mirror.

Яго не толькі выключылі з трэніровак, але і забаранілі карыстацца ўсімі памяшканнямі на базе, прызначанымі для першай каманды. Футбаліст зараз не можа харчавацца на базе ў першай сталовай, ён есць разам з гульцамі акадэміі.

У клубе лічаць, што канфлікт Санча з галоўным трэнерам Эрыкам тэн Хагам зайшоў ў тупік, але адзінае выйсце з яго – Джэйдан павінен папрасіць прабачэння ў трэнера. Нідэрландскі спецыяліст дакладна не будзе прасіць прабачэння ў Санча.

Раней Санча выдаліў свой акаўнт ва ўстастаграме. На старонцы ў футбаліста было 10 мільёнаў падпісчыкаў.

Эрык тэн Хаг казаў, што незадаволены ўзроўнем Санча. Гулец у сваю чаргу лічыў, што доўгі час быў казлом адпушчэння.