Усе навіны

Мікалай Шарснёў: «У Беларусі 300 школьных класаў футбольнай скіраванасці. З імі будуць працаваць выкладчыкi фізкультуры»

27 верасня, 10:00

Старшыня АБФФ Мікалай Шарснёў расказаў, што ў Беларусі створана 300 класаў футбольнай накіраванасці:

– На 1 верасня мы стварылі ў рэспубліцы 300 класаў футбольнай накіраванасці. Гэта дзеткі 6-7 год, якія прыходзяць у першы клас.

З імі будзе працаваць выкладчык фізкультуры. І мы будзем працаваць з выкладчыкам фізкультуры, адпрацоўваючы футбольную методыку. Мы адпрацавалі праграму і методыку, усё гэта вынеслі на кампутарнае суправаджэнне, – сказаў Шарснёў.