Усе навіны

Себасцьен Алер: «Страта чэмпіёнства прычыніла мне больш болю, чым дыягназ раку»

28 верасня, 13:15

Нападаючы дортмундскай «Барусіі» Себасцьен Алер лічыць, што страта «сярэбранай салатніцы» ў апошнім туры Бундэслігі дагэтуль уплывае на ментальнасць «чмялёў».

«Гэта быў настолькі балючы досвед, што яго немагчыма сцерці проста так. Кожны ў распранальні жыве дзеля гэтага тытула. Для нас футбол – гэта не проста праца, гэта нашае жыццё. Чаканні, мэты – ты ўвесь час думаеш пра гэта. З параз і няўдач трэба рабіць правільныя высновы, каб вучыцца на іх і станавіцца лепш.

Страта чэмпіёнства прычыніла мне больш болю, чым дыягназ раку. Калі ты хворы, то нічога не можаш з гэтым зрабіць. Трэба змірыцца і прайсці праз гэта. Але тытул быў у нашых руках, мы самі маглі вырашыць усё. У гэтым выпадку даводзіцца з болем прымаць тое, што ты, магчыма, здзейсніў памылкі або прыняў няправільныя рашэнні», – сказаў Алер.

Нагадаем, летам 2022 года Себасцьен быў вымушаны прыпыніць выступленні з-за злаякаснай пухліны яечка. Французскі нападаючы прапусціў каля паўгода, пасля чаго вярнуўся на поле і дапамог «Барусіі» ў другой палове мінулага сезона.

«Шмялі» былі блізкія да заваявання першага за 11 гадоў чэмпіёнства, але ў апошнім туры саступілі першае месца «Баварыі». Перамога ў хатнім матчы з «Майнцам» гарантавала дортмундцам тытул, але матч завяршыўся з лікам 2:2. У першым тайме Алер не рэалізаваў пенальці.