Усе навіны

Зянькоў пасля 2:5 ад «Немана»: «Асноўная памылка «Шахцёра» – не было канцэнтрацыі»

28 верасня, 17:33
2

Гулец «Шахцёра» Іван Зянькоў падзяліўся меркаваннем аб матчы з «Нёмана» (2:5).

– Страта канцэнтрацыі. Забілі – доўгачаканы гол, доўга яго чакалі. Трэба заўжды быць сканцэнтраваным у такіх сітуацыях. Гэта б'е па камандзе. Асноўная наша памылка – не было канцэнтрацыі. Жадання хапала. Але атрымалася так, як здарылася. Хочам папрасіць прабачэння ў балельшчыкаў.

Шмат прапускаем. З чым звязана?

– Страта канцэнтрацыі. Гэта не толькі датычыцца абаронцаў. Абарона пачынаецца з нападу. Як даем, так і забіваюць. Ёсць над чым працаваць. Спадзяюся, у бліжэйшых матчах выправім сітуацыю,– сказаў Зянькоў.