Усе навіны

Памёр інспектар АБФФ Абялеўскі

29 верасня, 10:45

29 верасня на 63-м годзе жыцця памёр судзейскі інспектар АБФФ Аркадзь Абялеўскі.

«Раней Аркадзь Рыгоравіч працаваў на матчах нацыянальных футбольных турніраў у якасці памочніка арбітра, а таксама атрымаў статус рэферы ФІФА і абслугоўваў міжнародныя матчы. Пасля завяршэння кар'еры арбітра на працягу многіх сезонаў працаваў у якасці судзейскага інспектара на матчах турніраў пад эгідай АБФФ.

З 1991 года працаваў на пасадзе старшага выкладчыка кафедры спартыўных гульняў факультэта фізічнай культуры Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы», – напісана ў некралогу прэс-службы АБФФ.