Усе навіны

Кавалевіч пра гульцоў «Нёмана» з чорнага спіса: «Мы зрабілі ўсё, але нас не дапусцілі, а іншых дапусцілі»

30 верасня, 19:41

Галоўны трэнер «Нёмана» Ігар Кавалевіч распавёў, як на яго каманду паўплывала забарона на выкарыстанне гульцоў з чорнага спісу мінспорту:

– Спісы былі, але да гэтага часу не атрыманы адказ. Усё вельмі проста. Мы чакалі Рому Пасевіча, маўляў, калі чалавек здзейсніў злачынства нейкае, павінна быць пакаранне. Калі два чалавекі здзейснілі адно і тое ж, то альбо абодва павінны быць пакараныя, альбо абодва дараваныя. Тут ізноў жа нічога новага няма. У мяне адно пытанне, чаму абяцалі, што будуць разгледжаны, але па-першае ніхто не ведае, хто іх разглядае, яны ж там дакладна злачынства не здзяйснялі. У мяне пытанне ў чым: чаму адным можна гуляць, а другім нельга за адно і тое ж. Хто гэта вырашае і як гэта вырашае? І хацелася б атрымаць, не ведаю ад каго, зразумелы адказ.

Вы ведаеце, я вельмі паважаю Уладзіміра Генадзевіча Япрынцава. Ён казаў заўсёды, чым адрозніваюцца футбалісты ад барцоў. Што барцы, баксёры, яны згуртаваныя. Ну, можна ж футбалісту сказаць: «Калі мне даравалі, чаму вы не даравалі яму?» Таму тут у нас атрымалася так, мая хата з краю, я нічога не ведаю. Мне даравалі, і добра.

Чаму яшчэ ў Гродна добрая каманда? Хлопцы падтрымлівалі адзін аднаго. І Курганскі, і Жукоўскі і гэтак далей, было зразумела, што яны не могуць падпісваць кантракты, але хлопцы ім неяк самі збіралі грошы. Яны былі ў камандзе і да апошняга трэнаваліся. Вось Курганскі, Жукоўскі перайшлі ў «Макслайн», гэта прыватная каманда. Жукоўскі сваім досведам сапраўды спатрэбіцца ў любой камандзе. І ён навучыць, любога маладога, Сучкова ці Дайнека сапраўды лепш, чым я. Заўсёды вучышся гуляць не ў трэнера, а вучышся гуляць у партнёраў. Можна расказаць на сцяне ўсё, што хочаш. Але калі ты побач з партнёрамі, яны табе зразумела, даходліва растлумачаць, куды бегчы, што рабіць.

І Пасевіч, адораны чалавек, але яго не хапіла. Вось сёлета мы планавалі, што ён раскрыецца. І нас прасілі, што трэба зрабіць. Трэба зрабіць зварот, мы зрабілі, трэба зрабіць тое, мы зрабілі. Але чамусьці нас не дапусцілі, кагосьці дапусцілі. Я да гэтага часу не ведаю, хто гэта вырашаў і як гэта вырашаў.

– Вам яшчэ лаўка патрэбна была, таму што на 2, на 3 фронты гулялі, і ў тым ліку ў еўракубках.

– Пасевіч, Жукоўскі вельмі добра праяўляюць сябе, вельмі добра гуляюць. Косця Рудзянок перажывае другую маладосць. Сярога Курганскі, ён як віцэ-капітан каманды, як Гродзенскі. А Пасевіч і Жукоўскі нам бы спатрэбіліся дакладна. Асабліва Пасевіч у тых гульнях, як другая гульня з «Цэле», калі былі зоны, ім можна было недзе ўцячы, ён бы спатрэбіўся, – распавёў Кавалевіч.