Усе навіны

Джером Баатэнг блізкі да вяртання ў «Баварыю»

1 кастрычніка, 10:45

Былы абаронца «Баварыі» Джэром Баатэнг блізкі да таго, каб вярнуцца ў каманду, паведамляе журналіст Фабрыцыа Рамана.

Цяпер гулец з'яўляецца свабодным агентам. Па даных крыніцы, перамовы знаходзяцца на прасунутай стадыі. Сам гулец хацеў бы вярнуцца ў каманду. Чакаецца, што здзелка будзе завершана ў бліжэйшыя 24-48 гадзін.

35-гадовы нямецкі футбаліст апошні сезон правёў у «Ліёне». Ён адгуляў 8 матчаў, прапусціўшы частку сезона з-за траўмы. Transfermarkt ацэньвае яго ў 800 тысяч еўра.

Баатэнг ужо выступаў за «Баварыю» з 2011 па 2021 год – 363 матчы, 10 галоў, 25 асістаў. У складзе каманды ён заваяваў 22 трафеі, у тым ліку 9 разоў выйграў чэмпіянат Германіі і 2 разы – Лігу чэмпіёнаў.