Усе навіны

Ігар Трухаў: «Расстройвае той факт, што тое, што найгравалі на трэніроўках, відавочна не атрымалася»

1 кастрычніка, 23:23

Галоўны трэнер «Смаргоні» Ігар Трухаў падзяліўся меркаванне аб матчы з «Нёманам» (1:3) у 23 туры чэмпіянату Беларусі.

– Калі прайгралі, матч не можа атрымаецца. З такім працэнтам брака ў перадачах нельга на нешта разьлічваць з такой камандай. Хвалюе той факт, што тое, што найгравалі на трэніроўках, відавочна не атрымалася.

Гэта звязваю з псіхалагічным момантам. Была нейкая боязь у хлопцаў. Мусіць, ужо занадта паважліва да суперніка паставіліся.

– Нешта пазітыўнае адзначыце?

– Забілі добры мяч. Хлопцы стараліся, аддаваліся. Рабілі, што маглі.

– Не было жадання ў канцоўцы выпусціць Расадкіна, каб праз навесы задаволіць навал?

– На жаль, Глеба мы не маглі выпусціць. Літаральна ўчора на трэніроўцы ён атрымаў пашкоджанне. Мы яго проста збераглі.

– Другі тайм накшталт атрымаўся лепш, чым першы. Нешта мянялі па ходзе матчу?

– Не. Гэта пытанне псіхалогіі. Страчваць асабліва не было чаго. Можа, разняволіліся хлопцы. Але трэці мяч… Пасля яго ўласна гульня і скончылася, – сказаў Трухаў.