Усе навіны

Шукураў пра Савіцкага: «Ён можа не трэніравацца, млява сябе паводзіць, але на гульнях творыць цуды»

2 кастрычніка, 09:45
1

Паўабаронца «Нёмана» Алімардон Шукураў падзяліўся меркаваннем пра партнёра па камандзе Паўла Савіцкага.

– Калі я на яго гляджу, то думаю, што гэта талент. Таму што на трэніроўках ён можа не трэніравацца, млява сябе паводзіць, але на гульнях творыць цуды. Добрыя якасці імкнуся ў яго браць. Мне падабаецца гуляць у цэнтры ці шасцёркай, ці васьмёркай. Але калі я карысны камандзе на іншай пазіцыі, то гатовы гуляць там, – сказаў Шукураў.