Усе навіны

Каралеўская Бельгійская футбольная асацыяцыя: «Частковая адмена рашэння пра выключэнне расійскіх каманд з міжнародных спаборніцтваў з’яўляецца выдатным выбарам»

3 кастрычніка, 12:53

Каралеўская Бельгійская футбольная асацыяцыя па запыце Tribuna.com пракаментавала рашэнне УЕФА вярнуць у міжнародныя спаборніцтвы зборныя Расіі U-17.

«Мы разумеем пазіцыю УЕФА, што дзеці не павінныя быць пакараныя за дзеянні дарослых, і лічым імкненне прыцягнуць як мага больш моладзі да ўдзелу ў нашым спорце годным пахвалы.

Аднак выключэнне расійскіх каманд з міжнародных спаборніцтваў стала дакладным сігналам УЕФА. Частковая адмена гэтага рашэння з’яўляецца выдатным выбарам, улічваючы геапалітычны кантэкст. Мы пракансультуемся з іншымі федэрацыямі і УЕФА, перш чым пракаментаваць гэтую праблему», – заявілі ў Каралеўскай Бельгійскай футбольнай асацыяцыі.