Усе навіны

Вайцюхоўскі пра Паўлава: «У пачатку сезона ён гатовы быў сысці ў адстаўку, калі гэта пайшло б на карысць камандзе»

3 кастрычніка, 15:01

Дырэктар «Віцебска» (Д2) Мікалай Вайцюхоўскі падзяліўся меркаваннем пра галоўнага трэнера каманды Аляксандра Паўлава.

– Калі вяртацца да мінулага сезону, то я нічога не мяняў бы. Калі пасля 3-4 тураў кідацца і не даваць праявіць сябе трэнеру, то мы не да канца зможам зрабіць выснову аб ім.

Па Паўлаву не было жадання яго замяніць. У яго ўзнікалі сумневы – усёткі першы самастойны досвед. Размова пра адстаўку не ішла. Проста ён сам сказаў, калі гэта пойдзе на карысць камандзе, дык ён гатовы сысці з гэтай пасады. Гэта было яго жаданне.

Мы пагаварылі. Сказаў яму, што самы просты шлях – гэта сысці. З таго дня мы больш такое пытанне не ўзнімалі. Лічу, мы на слушным шляху.

– Чаму выбралі Паўлава? Мне казалі, што Бразевіч ледзь не прызначаўся...

– Пра Бразевіча я даведаўся толькі ад вас. А так – сярод кандыдатаў быў не адзін Паўлаў. Калі не было выніку, мы шукалі план Б. І было тры-чатыры спецыялісты, з якімі размаўлялі.

Але пасля размовы спынілі выбар менавіта на Паўлаве. Быў толькі адзін нюанс: ён сказаў, што не будзе нікуды тузацца да заканчэння сезона-2022. І мы вярнуліся да абмеркавання пытання пазней. Праўда, было сумневы. Тады я яго запрашаў у каманду вышэйшай лігі, то зараз – першай. Але ён сказаў, што для яго гэта нічога не мяняе. Маўляў, нават больш карысна будзе пачаць з другога дывізіёна, – сказаў Вайцюхоўскі.