Усе навіны

Аляксей Мяркулаў: «Спадзяемся, перамога надасць упэўненасць «Энергетыку-БДУ»

3 кастрычніка, 22:03

Трэнер «Энергетыка-БДУ» Аляксей Мяркулаў пракаментаваў перамогу над БАТЭ (1:0) у перанесеным матчы 17-га тура вышэйшай лігі.

Каманда не магла перамагчы з 27 траўня на працягу 11 матчаў.

– Добрая гульня. Доўгачаканая перамога. Моцны супернік. Прадстаўніцтва гульцоў БАТЭ ў зборнай гаворыць само за сябе. Добра падрыхтаваліся. Вытрымлівалі план на гульню. Нарэшце перамаглі. Спадзяемся, перамога надасць упэўненасць камандзе, – сказаў Мяркулаў.