Усе навіны

У «Ардабасы» Сяднёва не плацяць заробак футбалістам і трэнерам

5 кастрычніка, 16:56

Футбалістам і трэнерскаму штабу «Ардабасы» не плацяць заробак за апошнія два месяцы, паведамляе Meta-ratings.kz.

Гульцам не паведамляюць, калі перад імі закрыюць запазычанасць. Футбалісты сышлі ў кароткатэрміновы адпачынак, не атрымаўшы грошы.

У наступным матчы КПЛ «Ардабасы» згуляе супраць карагандзінскага «Шахцёра». У выпадку нічыйнага выніку клуб з Шымкента датэрмінова гарантуе сабе залатыя медалі.