Усе навіны

Кітай даў два гады гарантыі на нацыянальны футбольны стадыён

5 кастрычніка, 20:02

Аляксандр Лукашэнка 5 кастрычніка падпісаў указы № 314 і № 315, якія вызначаюць тэрміны будаўніцтва Нацыянальнага футбольнага стадыёна і басейна міжнароднага стандарту. Праекты рэалізуюцца пры падтрымцы Кітайскай народнай рэспублікі.

Згодна з дакументамі, устаноўлены максімальны тэрмін заканчэння будаўніцтва аб’ектаў – да 31 снежня 2024 года. Заяўлена, што будаўніцтва аб’ектаў завершыцца да 1 верасня 2024 года, да канца 2024 будуць ажыццяўляцца пусканаладка абсталявання і прыёмка-перадача аб’ектаў.

Таксама вызначаны гарантыйны тэрмін абслугоўвання кітайскім бокам Нацыянальнага футбольнага стадыёна і басейна – 2 гады з даты падпісання акта тэхнічнай перадачы.

Нагадаем, што раней паведамлялася пра тое, што тэрміны ўводу стадыёна відавочна будуць перанесены на 2024 год.