Усе навіны

Кіеўскае «Дынама» пра абстрэл Расіяй прадуктовай крамы ў Харкаўскай вобласці: «Спыніце генацыд!»

5 кастрычніка, 22:40

Кіеўскае «Дынама» адрэагавала на абстрэл Расіяй прадуктовай крамы ў Купянскім раёне Харкаўшчыны.

«Прынамсі 50 чалавек загінулі, калі расійская ракета трапіла ў мясцовую прадуктовую краму-кавярню на Харкаўшчыне. Сярод іх і 6-гадовы хлопчык. Спыніце генацыд!», - заявіў кіеўскі клуб.

Па стане на 21.30 5 кастрычніка вядома аб 51 загінуўшым.

Нагадаем, з 24 лютага 2022 году Расія працягвае вайну ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі.