Усе навіны

Незалежная камісія АПЛ прызнала другую жоўтую Жоты ў гульні з «Тотэнхэмам» памылковай

6 кастрычніка, 11:15

Незалежная камісія АПЛ вынесла рашэнне пра выдаленне форварда «Ліверпуля» Дыёгу Жоты ў матчы 7-га тура супраць «Тотэнхэма» (1:2).

Нагадаем, што партугалец атрымаў дзве жоўтыя карткі і чырвоную ў выніку. Абодва разы ён фаліў супраць Дэстэні Удоджы.

Па даных ESPN, незалежная камісія вынесла рашэнне, што другая жоўтая картка на 69-й хвіліне была паказана яму памылкова. Тры з пяці сябраў камісіі лічаць, што парушэнне не цягнула на папярэджанне. Такім чынам, рэферы Сайман Купер памыліўся.

Нягледзячы на сваё рашэнне, незалежная камісія не адмяніла аднаматчавую дыскваліфікацыю Жоты. Ён не згуляе супраць «Брайтана» 8 кастрычніка.