Усе навіны

Мальдзіні адхіліў прапанову саудаўскага клуба стаць спартыўным дырэктарам

6 кастрычніка, 12:42

Інсайдар Нікола Скіра паведаміў, што неназваны саудаўскі клуб на працягу апошніх некалькіх тыдняў прапаноўваў Паола Мальдзіні пасаду спартыўнага дырэктара.

Аднак былы тэхнічны дырэктар і капітан «Мілана» адхіліў прапанову.

Апошнім месцам працы 55-гадовага Мальдзіні быў «Мілан», дзе ён з 2018 года працаваў на пасадзе тэхдырэктара. Паола разам са сваім асістэнтам Фрэдэрыкам Масарай адказваў за трансферы і перамовы па кантрактах.

За гэты час «расанеры» ўпершыню з 2011-га сталі чэмпіёнамі Італіі і дабраліся да паўфіналу ЛЧ.

Бакі спынілі супрацоўніцтва ў чэрвені гэтага года.