Усе навіны

Трухаў пасля 0:2 ад «Шахцёра»: «Дрэнную службу паслужыў першы тайм. Рабяты падумалі, што і далей так будзе гульня працягвацца»

6 кастрычніка, 22:25

Галоўны трэнер «Смаргонi» Ігар Трухаў падзяліўся меркаваннем аб матчы з «Шахцёрам» (0:2).

– Дзве асноўныя прычыны паразы. Па-першае, слабая, ніякая, рэалізацыя тых момантаў, якія ў нас былі. Па-другое, занадта расслаблена каманда выйшла на другі тайм. Адпаведна і атрымала хуценька два мячы, якія вырашылі зыход матчу.

– З чым звязваеце такі старт другой паловы?

– Думаю, што дрэнную службу паслужыў першы тайм. Ён нам удаўся. Відаць, хлопцы падумалі, што і надалей так будзе гульня працягвацца. Але каб так было, трэба прыкладаць максімум намаганняў, а мы гэтага не зрабілі.

– Правялі ўсяго адну замену. Чаму?

– Калі і рабіць замену, то трэба было выпускаць кагосьці ў атаку. А ў нас там не такі вялікі выбар на дадзены момант. Таму, толькі адна, – сказаў Трухаў.