Усе навіны

Карлас Алос: «Цяпер галоўнае не балы – для Беларусі амаль немагчыма выйсці з групы»

9 кастрычніка, 23:25

Галоўны трэнер зборнай Беларусі Карлас Алос падзяліўся чаканнямі ад матчаў з румынамі і швейцарцамі.

– Вашы чаканні ад надыходзячых матчаў?

– Мы настроеныя вельмі пазітыўна. Наш трэнерскі штаб толькі пачынае працу ў нацыянальнай камандзе – сустракаемся з футбалістамі другі раз. Пасля вераснёўскага збору атрымалі ад гульцоў добрую зваротную сувязь. Зараз задача – правесці два паспяховыя паядынкі. Ведаем, што яны будуць вельмі складанымі, але хочам прагрэсаваць як калектыў і набраць як мага больш ачкоў.

– Якой колькасцю балаў у двух сустрэчах застанецеся задаволеныя?

– Цяпер галоўнае не гэта. Выйсці з групы амаль немагчыма, аднак трэба годна змагацца і расці як каманда. Калі атрымаецца, я буду рады. Пры гэтым у кожным матчы будзем нацэльвацца на перамогу і рабіць дзеля яе ўсё магчымае, – сказаў Алос.