Усе навіны

Карлас Тэвес: «Трое хлопцаў з «Індэпенд'ентэ» сказалі мне, што не ўмеюць складаць і адымаць – разам з клубам наймем ім выкладчыка»

10 кастрычніка, 09:58

Галоўны трэнер аргенцінскага «Індэпенд'ентэ» Карлас Тэвес распавёў пра ініцыятыву клуба дапамагчы з навучаннем некаторым гульцам каманды.

«Трое хлопцаў са складу каманды сказалі мне сёння, што не ўмеюць складаць і адымаць – пры гэтым гуляючы ў вышэйшым дывізіёне.

Гэта беднасць. Мы можам даць каму-небудзь ежу, дапамагчы з рэчамі, але навучанне... Ён павінен ведаць, як бараніць сябе, як чытаць тое, што ён падпісвае.

Разам з клубам рыхтуем праект і наймем ім выкладчыка, каб пасля трэніроўкі яны маглі б дзве гадзіны вучыцца», – сказаў Тэвес для Agencia El Vigía.