Усе навіны

УЕФА адмяніў рашэнне пра допуск зборных Расіі U17 да міжнародных турніраў

10 кастрычніка, 14:22
1

УЕФА адмовілася ад свайго плана і папярэдняга рашэння адмяніць поўную забарону на ўдзел зборных Расіі ў міжнародных спаборніцтвах, дапусціўшы каманду U-17. Пра гэта паведамляюць журналісты Роб Гарыс (Sky Sports) і Марцін Цыглер (The Times).

Адзначаецца, што гэта адбылося пасля негатыўнай рэакцыі – многія футбольныя асацыяцыі выступілі з заявай пра байкот гэтага рашэння.

Ва УЕФА заявілі, што проста «не ўдалося знайсці ніводнага тэхнічнага рашэння, якое дазволіла б расійскім зборным гуляць».

Таксама ўплыў аказала пазіцыя Шведскай асацыяцыі, якая аб'явіла, што заблакуе ўдзел Расіі на чэмпіянаце Еўропы U-17 сярод жанчын, які будзе прымаць у наступным годзе.