Усе навіны

Алос пра матч з Румыніяй: «І для іх, і для нас будзе як фінал. Яшчэ ёсць шанцы кваліфікавацца на чэмпіянат Еўропы»

12 кастрычніка, 09:06

Галоўны трэнер зборнай Беларусі Карлас Алос падзяліўся меркаваннем пра будучы матч з камандай Румыніі ў рамках кваліфікацыі Еўра-2024.

– Трэнер зборнай Румыніі назваў вашу каманду непрадказальнай. Як можаце ахарактарызаваць суперніка вы?

– Не люблю каментаваць выказванні калегаў і казаць пра іх з павагі да сваіх гульцоў. Я стаўлюся з павагай да трэнера румынаў. Змена трэнера ўплывае на падрыхтоўку да гульні з намі. У сакавіку была іншая каманда.

– Вы сочыце за чэмпіянатам Беларусі? У вас 4 гульцы з БАТЭ, але ў барысаўчан зусім не клеіцца гульня.

– Я сачу за чэмпіянатам, але для мяне не мае значэння, на якім месцы ідзе БАТЭ. Я адбіраю гульцоў па індывідуальных якасцях. Зразумела, калі ў клубе ўсё добра, то ў зборную патрапіць лягчэй. Мы ўлічваем і легіянераў, якія дапамагаюць дасягнуць выніку. Нам трэба глядзець на гульню беларусаў. Для мяне важны індывідуальнасці. У гэтым плане ігракі БАТЭ падыходзяць.

– Як ацэніце поле, на якім трэба гуляць?

– Пакуль не было магчымасці выйсці і праверыць яго. Наша каманда ўжо гуляла тут. Не было ніякіх праблем. Якасць газона была выдатнай. Вядома, мне хацелася б, каб поле было максімальна якасным – ні больш, ні менш.

– Чаму для хатніх гульняў быў абраны менавіта гэты стадыён?

– Я трэнер, а не функцыянер, які займаецца такімі пытаннямі. Мы намінальныя гаспадары, але не на хатнім стадыёне. Жадаю падзякаваць венгерскай федэрацыі футбола і «Уйпешт», якія пайшлі нам насустрач і дазволілі тут гуляць. Будзем спадзявацца на максімальна якасны газон у дзень гульні.

– Як адчувае сябе Дзяніс Палякоў, які выбіраўся з Ізраіля ў трывожнай абстаноўцы?

– Усё добра. Ён прыляцеў. Сітуацыя не была пад нашым кантролем, мы перажывалі. Дзякуй богу, ён дабраўся, з ім і яго сям’ёй усё ў парадку. Ён можа згуляць, калі я прыму такое рашэнне.

– Пры падрыхтоўцы да матчу, ці звярталі на гульню ў Бухарэсце, калі прайгралі 1:2?

– Так, мы вывучылі суперніка. Яны прапусцілі менш за ўсіх у групе – гэта добры паказчык якасці абароны. І для іх, і для нас будучы матч будзе як фінал. Бо яшчэ ёсць шанцы кваліфікавацца на чэмпіянат Еўропы. Ведаем, наколькі важна добра сябе паказаць для нашай краіны. Аналізуючы тую гульню, разумею, пад якім ціскам знаходзілася каманда. Жадаю выказаць павагу папярэдняму трэнеру (Кандрацьеву – заўв.), – сказаў Алос.