Усе навіны

Драгун пра далейшую кар'еру: «Трэнер адназначна не. Прыцягвае праца спартыўнага менеджара»

12 кастрычніка, 15:50

Экс-паўабаронца БАТЭ Станіслаў Драгун расказаў якая далейшая кар'ера яго прыцягвае.

– Можа быць ёсць думкі пра трэнерскую працу або пра працу спартыўнага менеджара?

– Трэнер адназначна не.

– Чаму?

– Па-першае, гэта праца 24 на 7. Пастаянна думаць пра футбол, пражываць другое футбольнае жыццё. Па-другое, калі ты футбаліст ты адказваеш толькі за сябе самога, а калі трэнер, ты адказваеш за 22 чалавекі. Таму мне гэтым займацца не хочацца.

Спартыўны мэнэджар, так. Дзесьці гэтая праца мяне вабіць.

– Бізнесовая жылка адчуваецца?

– Трохі прысутнічае, так. Плюс я скончыў Вышэйшую школу эканомікі, курсы спартыўнага дырэктара, якія сапраўды былі цікавымі. Калі я ішоў туды, як усе футбалісты, думаў: «Што мне там зараз раскажуць, я і так усё ведаю». Але ты на другім модулі зразумеў, што не ведаю ўвогуле нічога. І гэта сапраўды цікава, класны досвед. Таму туды мы таксама глядзім, – сказаў Драгун.