Усе навіны

Ігар Крывушэнка: «Парушыць рэжым у зборнай – верх непавагі да краіны, да каманды, да трэнера»

12 кастрычніка, 19:19

Экс-галоўны трэнер зборнай Беларусі Ігар Крывушэнка ўзгадаў, як гульцы каманды парушылі рэжым. Адбылося гэта ў верасні 2017-га пасля паражэння ад Люксембурга (0:1).

Паводле інфармацыі «Прэсбола», Савіцкі, Алісейка, Корзун і Сарока вечар 1 верасня правялі ў піўным рэстаране «Гамбрынус». Аднак, паводле слоў футбалістаў, алкаголь яны не заказвалі. Дарэчы, уся чацвёрка прыняла ўдзел у матчы са шведамі.

– Пасля паражэнне ад Люксембурга перад Швецыяй нашы футбалісты крыху дзіванулі. Раскажыце падрабязней.

– Больш падрабязна не буду. Хвалюе гэта больш за ўсё. Калі прыязджаеш у зборную, абараняеш гонар краіны. Зразумела, прайгралі. Зразумела, адмоўныя эмоцыі ва ўсіх. Але парушыць рэжым – верх непавагі да краіны, да каманды, да трэнера. Проста ўзяць і напляваць на ўсіх.

– Сітуацыя была такая, Лапцеў прыйшоў «пад вадой» вы яго выключылі. Яшчэ частка хлопцаў патрапілі на відэа з бара.

– Не буду ўдавацца ў персаналіі. Што здарылася, тое здарылася. Гэта непрыемна і непрыгожа. У нас заставалася яшчэ адна гульня. Рабіць рэзкія рухі цела было няправільна. Пасля можна было б рабіць нейкія высновы. Але трэба было гуляць яшчэ адну, – сказаў Крывушэнка.