Усе навіны

Экс-гулец «Тарпеда-БелАЗ» Астахаў: «У 2020-м нашых бразільцаў забіралі ў аўтазак за бел-чырвоныя значкі іх былых клубаў»

12 кастрычніка, 23:20

Абаронца «Левага берага» (Д2 Украіны) Эрнэст Астахаў узгадаў перыяд кар'еры ў «Тарпеда-БелАЗ», які прыпаў на пратэсты-2020.

– Якраз гуляў у Беларусі, калі ў іх былі акцыі пратэсту супраць Лукашэнкі. Наша каманда базіравалася ў Жодзіне, а жылі ўсе ў Мінску. Зарплата ў камандзе была больш за 3 тысячы долараў, можна было арандаваць сабе добрую кватэру.

Нашы бразільцы мелі на сваіх заплечніках значкі сваіх былых клубаў з бела-чырвонымі колерамі. І сілавікі гэта заўважылі – іх дваіх пасадзілі ў аўтазак і забралі. Мы прыехалі на трэніроўку, а іх не. Начальнік аховы высветліў, што яны сапраўды затрыманы па падазрэнні ва ўдзеле ў пратэсце. А яны нават англійскай мовы не ведалі, – распавёў Астахаў.

Нагадаем, у 2020 годзе за «Тарпеда-БелАЗ» гулялі бразільскія футбалісты Габрыэл Рамас, Ліпе і Матэус Марэске.