Усе навіны

Мікалай Хадасевіч: «Гульня без забітых і прапушчаных – напалову пустая і поўная шклянка. Думаю, абарончая Беларусь Алоса не справіцца са Швейцарыяй»

13 кастрычніка, 16:00

Спартыўны журналіст Мікалай Хадасевіч пракаментаваў матч паміж Беларуссю і Румыніяй (0:0) у кваліфікацыі Еўра-2024 і склаў прагноз на матч Беларусь – Швейцарыя.

– А вось люблю я такія матчы, як Беларусь – Румынія, на 0:0. Яны даюць эмоцыі. З аднаго боку, тут ёсць станоўчыя моманты, з другога боку, ёсць адмоўныя. Станоўчыя, бо няма прапушчаных мячоў. Адмоўныя, бо няма забітых мячоў ужо ў трох матчах запар пад кіраўніцтвам Карласа Алоса. Увогуле, шклянка напалову пустая або напалову поўная.

Чаму няма забітых мячоў у трох матчах пад кіраўніцтвам Карласа Алоса? Ну, каб гэтыя забітыя мячы ўзяліся, мусіць, трэба валодаць больш класнай групай нападу, гэта першае. Другое – напэўна, трэба нацэльваць каманду, каб яна гуляла ў атаку.

Вось, дапусцім, з андорцамі гэта быў кантроль мяча, але не было небяспечных момантаў. З ізраільцянамі – ну, было і туды і сюды, але прапусцілі ў канцоўцы. Увогуле, таксама не забілі тыя падыходы і тыя моманцікі, якія там былі.

Бракуе грунтоўнасці проста наперадзе. І тут, напэўна, усё ж галоўнае, на што варта звярнуць увагу, гэта, вядома, футбалісты цэнтра поля. Вось там не хапае найперш нейкага яскравага выканаўцы, які быў бы ў добрай форме.

Але калі мы замацоўваем тое, што Карлас Алос будуе гэтую зборную ад абароны, і тут няма прапушчаных мячоў у двух з трох матчаў, ну і тамака з Ізраілем адзін прапушчаны ў канцы, гэта таксама, мусіць, усё-ткі дадатная тэндэнцыя, праўда ж?

У нядзелю зборная Швейцарыі, якая з'яўляецца фаварытам гэтай групы і якая пасля чэмпіянату свету забівае мінімум два мячы ва ўсіх матчах адборачнага турніру, напэўна, мінімум два адкіне, адкіне і закіне гэтай зборнай Беларусі. Для Карласа Алоса з яго абарончымі парадкамі гэта будзе дзівоснае выпрабаванне, з якім я дапускаю на 95%, што зборная Беларусі ўжо не справіцца.

Але вось у чым заключаецца парадокс. Калі тры матчы без забітых мячоў, калі гульня супраць зборнай Швейцарыі, калі ў цябе ўжо няма ніякіх шанцаў… Няхай швейцарцы будуць звінець, яны ўсё ж не гулялі на гэтым тыдні функцыянальна будуць гатовыя. Ментальна, вядома, гатовы. Каманда класнейшая на парадак, чым зборная Беларусі, і яны сваю перамогу забяруць.

Але мне здаецца, у гэтай сустрэчы адбудзецца гол, і гэта будзе адзіная радасная падзея, – адзначыў Хадасевіч.