Усе навіны

Матч Беларусь – Швейцарыя абслужыць партугальская брыгада суддзяў

14 кастрычніка, 18:58

На матч кваліфікацыі Еўра-2024 паміж зборнымі Беларусі і Швейцарыі прызначаная партугальская брыгада суддзяў.

Галоўным суддзёй матчу будзе Жуан Пінейру, дапамагаць яму будуць Жэсус Бруна і Лусіана Майа.

Нагадаем, матч Швейцарыя – Беларусь пройдзе ў нядзелю, 15-га кастрычніка і пачнецца ў 19:00 па мінскім часе.