Усе навіны

Роналду пра тое, як доўга будзе гуляць: «У маім жыцці здараліся некаторыя рэчы, якія прымушаюць мяне думаць толькі ў кароткатэрміновай перспектыве»

15 кастрычніка, 13:43

Нападаючы зборнай Партугаліі Крышціяну Раналду выказаўся наконт таго, як доўга ён яшчэ будзе гуляць у футбол на прафесійным узроўні.

«У маім жыцці здараліся некаторыя рэчы, якія прымушаюць мяне думаць толькі ў кароткатэрміновай перспектыве. Людзі кажуць, што я буду гуляць да 40 ці 41 года. Я не стаўлю перад сабой такіх мэт, я проста атрымліваю асалоду ад моманта.

Я адчуваю сябе добра, цела рэагуе на тое, што я даваў яму цягам апошніх некалькіх гадоў. Галоўнае – атрымліваць асалоду ад момантам.

Я шчаслівы як у сваім клубе, гэтак і ў нацыянальнай зборнай. Я забіў шмат галоў, добра адчуваю сябе фізічна, таму галоўнае атрымліваць асалоду ад моманту», – сказаў Раналду.