Усе навіны

УЕФА адмяніў матч Бельгія – Швецыя з-за забойства двух заўзятараў

17 кастрычніка, 00:20

Матч паміж Бельгіяй і Швецыяй адменены. Такое рашэнне было прынята УЕФА пасля кансультацыі з мясцовай паліцыяй і абедзвюма зборнымі.

Прычына – забойства двух шведскіх заўзятараў у цэнтры Бруселя, дзе праходзіла гульня.

Нагадаем, што верагодны забойца быў апрануты ў аранжавую камізэльку. Ён пад'ехаў на месца злачынства на мапедзе. Падчас самога інцыдэнту ён крычаў «Алах Акбар».

Матч быў спынены ў перапынку пры ліку 1:1. Інфармацыя пра яго далейшы лёс з'явіцца пазней.