Усе навіны

Паліцыя застрэліла мужчыну, які забіў двух шведскіх заўзятараў (BBC)

17 кастрычніка, 10:25

Мужчына, які забіў двух шведскіх заўзятараў у Бруселі, быў застрэлены паліцыяй, паведамляе BBC са спасылкай на мясцовыя СМІ. У той самы час AFP сцвярджае, што яго арыштавалі.

Указана, што мужчыну застрэлілі ў кавярні, што месціцца ў раёне Схарбек. Паліцыя паведаміла пра гэта, але зазначаецца, што асобу гэтага чалавека павінны яшчэ пацвердзіць.

Міністр унутраных спраў Бельгіі Анэліс Верліндэн заявіла, што застрэлены мужчына, хутчэй за ўсё, быў падазраваным у здзяйсненні ўказанага злачынства.

Раней паведамлялася, што шведскіх заўзятараў, верагодна, забіў 45-гадовы Абдэсалем Ласуэ, тунісец, які нелегальна пражывае ў Бельгіі тунісец і вядомы сваімі радыкальнымі поглядамі.

Шведы прыбылі ў Брусель на матч нацыянальнай зборнай у кваліфікацыі Еўра-2024 супраць Бельгіі. Гульню прыпынілі ў перапынку, калі каманды даведаліся пра тэракт. УЕФА ў выніку адмяніла матч.

Забойства двух шведскіх заўзятараў адбылося ў цэнтры Бруселя, дзе праходзіла гульня. Верагодны забойца быў апрануты ў аранжавую камізэльку. Ён пад'ехаў на месца злачынства на мапедзе. Падчас самога інцыдэнту ён крычаў «Алах Акбар».