Усе навіны

Мужчына, які забіў двух шведскіх заўзятараў у цэнтры Брусэля, памёр у бальніцы

17 кастрычніка, 12:29

Пра гэта паведамляе агенцтва AFP са спасылкай на пракуратуру. Таксама гэта пацвердзіла ў сацыяльных сетках міністр унутраных спраў Бельгіі Анэліс Верліндэн.

«Выканаўца тэракту ў Брусэлі ўсталяваны і сканаўся.

Мы дзякуем службы разведкі і бяспекі, а таксама пракуратуру за іх хуткія і рашучыя дзеянні ўчора ўвечары і сёння раніцай», – сказала Верліндэн.

Вядома, што ў мужчыну стралялі ў кавярні, што месціцца ў раёне Схарбек. Пазней ён памёр ад атрыманых ран.

Раней паведамлялася, што шведскіх заўзятараў, верагодна, забіў 45-гадовы Абдэсалем Ласуэ, тунісец, які нелегальна пражывае ў Бельгіі тунісец і вядомы сваімі радыкальнымі поглядамі.