Усе навіны

Уладзіслаў Татур: «Нічыя са Швейцарыяй для Беларусі – анамалія. Яркая гульня і статуснае ачко ў матчы супраць моцнага суперніка»

17 кастрычніка, 14:17

Беларускі журналіст Уладзіслаў Татур на YouTube-канале «Дай пробью!» пракаментаваў матч зборнай Беларусі са Швейцарыяй (3:3) у кваліфікацыі Еўра-2024.

«Цікавая гульня атрымалася, і, шчыра кажучы, у першым тайме нічога не прадвяшчала, што мы ўбачым такі цікавы тайм другі з камбэкам зборнай Беларусі, потым з камбэкам зборнай Швейцарыі.

Наогул, калі паглядзець выніковыя паказчыкі, то, вканешне, нават гэтая нічыя для каманды Беларусі – гэта вялікая анамалія. Швейцарцы больш стварылі, больш набілі па чаканых галах, і, канешне, тое, што яны адыграліся, гэта ў цэлым, мусіць, справядліва. Але і крыўдна для зборнай Беларусі. І ігракі зборнай Беларусі зноў паказалі сябе чокерамі. Гэта значыць, нават калі 30 секунд да канца матча застаецца, ты ніколі не павінен быць упэўнены ў перамозе ці ў добрым станоўчым выніку. Нейкая незразумелая страта канцэнтрацыі.

Ну і Швайцарыя. Так, нехта будзе казаць, што гэтая каманда здае і па складзе, і ўсё ж такі людзі становяцца даволі ўзроставымі гульцамі, але, зноў жа, гэта людзі, якія гуляюць там разам 8, 10, 12 гадоў. І калі паглядзець паказчыкі, выхады на топ-турніры і вынікі на топ-турнірах, то зборная Швейцарыі адна з самых стабільных каманд Еўропы. І для іх у цэлым нічыя – нічога страшнага, а для Беларусі проста такі прыемны момант, таму што звычайна ўсё развіваецца па адным сцэнары для беларусаў. А тут яркая гульня і хоць нейкія ачкі, і тым больш статутнае ачко ў матчы супраць моцнага суперніка», – сказаў Татур.