Усе навіны

Мянье пра забойства шведскіх заўзятараў: «Найгоршае, мусіць, яшчэ наперадзе»

17 кастрычніка, 14:56

Абаронца зборнай Бельгіі Тама Мянье пракаментаваў трагедыю ў Бруселі. У цэнтры горада былі забітыя двое шведскіх балельшчыкаў.

«І горшае, мусіць, яшчэ наперадзе… Давайце памолімся за ахвяр і людзей, якія пацярпелі ад няправільнага вывучэння рэлігіі. Няхай Бог дапаможа ім знайсці правільны шлях», – напісаў Мянье ва ўстастаграме.

Падазроны ў забойстве двух шведскіх фанатаў у Бруселі Абдэсалем Л. памёр у выніку агнястрэльнага ранення, паведамляе La Libre.

Ён памёр у карэце хуткай дапамогі. Верагодна, гэта 45-гадовы Абдэсалем Ласуэ – тунісец, які нелегальна пражываў у Бельгіі і вядомы сваімі радыкальнымі поглядамі.

Паліцыя яшчэ не завяршыла контртэрарыстычную аперацыю і шукае яшчэ двух чалавек, якія маюць дачыненне да злачынства.