Усе навіны

Трэнер «Урала» Ермаковіч: «Калі нехта ў ЧБ выстраліць, вядома, звернем увагу»

17 кастрычніка, 17:13

Беларускі трэнер «Урала» Аляксандр Ермаковіч падзяліўся меркаваннем аб перспектывах беларускіх футбалістаў.

– Ведаю ўсіх хлопцаў, за ўсімі сочым. Канешне, заўсёды хочацца ўзмацняцца. Калі хтосьці выстраліць, дадасць, звернем увагу. Прыклады ёсць – Малькевіч, Філіпенка. Няма нічога немагчымага, – сказаў Ермаковіч.