Усе навіны

Павел Кляньё: «Хачу, каб «Макслайн» гуляў у еўракубках. Клуб заўсёды на максімум выконвае свае задачы»

20 кастрычніка, 17:16

Нападаючы «Макслайна» Павел Кляньё даў інтэрв'ю прэс-службе клуба.

– Ты пачаў актыўна набіраць ачкі па галах і перадачах. Ці можна сказаць, што зараз ты ў сваёй аптымальнай форме?

– Заўсёды хочацца дапамагчы камандзе дасягнуць станоўчага выніку. Цяпер для ўсіх нас галоўнае набіраць ачкі.

– З кім з каманды ў цябе найбольш сяброўскія адносіны?

– У нас склаўся добры калектыў. Мы ўсе адзін з адным добра маем зносіны, бавім час разам на камандных мерапрыемствах. Складана вылучыць кагосьці аднаго.

– У 2021 годзе ты згуляў у матчы Лігі Канферэнцый. Як думаеш, калі наступны раз Павел Кляньё згуляе ў еўракубках?

– Так, гэта мабыць самая запамінальная падзея ў маёй карʼеры. Хацелася, каб «Макслайн» у будучыні прадстаўляў краіну ў еўракубках. Клуб заўсёды ставіць вялікія задачы і на максімум выконвае іх. Спадзяюся так будзе і далей.

– Ці ёсць у цябе любімы занятак за межамі футбольнага поля?

– Пасля ўласнай трэніроўкі ў мяне ёсць яшчэ трэнерская праца. Адпрацоўка пасля ўніверсітэта. Я займаюся футболам з дзеткамі. Вельмі жадаю, каб яны закахаліся ў футбол і рэалізаваліся ў ім.

– Які матч у тваёй футбольнай карʼеры стаў самым яркім?

– Самы яркі – матч у адказ быў за выхад у вышэйшую лігу з «Макслайнам» супраць дзяржынскага «Арсенала». Жадаў бы паўтарыць гэты поспех.

– Карыстаешся ў жыцці беларускай мовай? Які твой любімы літаратурны твор?

– Час ад часу размаўляю па-беларуску з бацькамі і сябрамі. Любімы твор – «Шляхціц Завальня, ці Беларусь у фантастычных апавяданнях» Яна Баршчэўскага, – распавёў Кляньё.