Усе навіны

Галас не лічыць Саліба адным з найлепшых абаронцаў свету, прыводзячы ў прыклад Сілву, Гвардыёлу, Варана і ван Дэйка

21 кастрычніка, 09:38

Былы гулец зборнай Францыі і клубаў АПЛ Вільям Галас не лічыць Вільяма Саліба адным з найлепшых абаронцаў свету.

«Давайце супакоімся наконт Саліба. Гэта праблема сучасных СМІ, падобныя дыскусіі не ідуць на карысць ігракам. Некаторыя з іх не могуць справіцца з ціскам.

Мне падабаецца Саліба, і я думаю, што ён сапраўды добры гулец, але, наколькі я ведаю, найлепшыя абаронцы свету павінны гуляць у сваіх нацыянальных зборных і быць увесь час у стартавым складзе.

Саліба пакуль што не гуляе ў аснове зборнай Францыі, але калі ён будзе ў складзе і будзе гуляць гэтак жа добра, як на клубным узроўні, тады мы зможам казаць пра тое, што ён з'яўляецца адным з найлепшых абаронцаў свету.

На даны момант ён можа быць адным з найлепшых у Еўропе, гэта вялікая розніца.

Калі я думаю пра абаронцаў сусветнага класа, то мне прыходзіць на розум Ціяга Сілва. Мне таксама падабаецца Ёшка Гвардыёл, ён з'яўляецца выдатным прыкладам гульца, які адразу адаптаваўся да новай сістэмы.

Ёсць яшчэ Рафаэль Варан. Магчыма, зараз ён не ў найлепшай форме, але тое, чаго ён дасягнуў, гаворыць само за сябе

Вірджыл ван Дэйк таксама выдатны гулец, нават калі ён не зусім той, што быў да траўмы. Тады ён быў першакласным гульцом, але зараз дапускае некаторыя памылкі. Ён не ідэальны, але ўсё яшчэ вельмі добры футбаліст», – сказаў Галлас.