Усе навіны

Сяргей Паліцевіч: «Алос даносіць трошкі па-іншаму ўсё, хоць і глабальных перамен няма. З'явіцца вынік – тады і ацэнім»

22 кастрычніка, 15:51

Капітан зборнай Беларусі Сяргей Паліцевіч падзяліўся меркаваннем адносна галоўнага трэнера Карласа Алоса і яго працы.

– Ужо чатыры матчы згулялі пад кіраўніцтвам Карласа Алоса. Як ацэніце пачатак трэнера ў нацыянальнай камандзе?

– У прынцыпе глабальных пераменаў няма. Людзі выклікаюцца прыкладна тыя ж. У кожнага трэнера, вядома, свая тактыка, методыка і бачанне гульні. Ён даносіць крыху па-іншаму ўсё. Чым менавіта адрозніваецца трэнер у дзеянні, цяжка сказаць. Трэба глядзець на поле і аналізаваць збоку.

Нам, гульцам, цяжка неяк параўноўваць. І ў цэлым гэта неэтычна трохі – супастаўляць двух спецыялістаў. У любым выпадку самае галоўнае – гэта вынік. Калі ён з'явіцца, тады можна неяк ацаніць.

Пакуль чатыры гульні не было перамог. Нельга сказаць, што феерыя, але і нельга сказаць, што правал. З усімі згулялі нядрэнна, Ізраілю прапусцілі ў самым канцы. Андору не даціснулі. Там амаль 77% валодання мячом было, але не ўдалося банальна забіць. Пакуль усё па плане. Проста хацелася б больш перамагаць і набіраць ачкі, – распавёў Паліцевіч.